J-J Bingz выкладваюць новую песню як доказ існавання альбома

Мінскі гурт J-J Bingz прэзентуе на Еўрарадыё песню “I Don't Care”. Самі музыкі лічаць яе своеасаблівым напамінам пра тое, што на праблемы варта глядзець адасоблена, нібы з высокага балкона! Маўляў, “толькі тады разумееш, што ўсё значна лепш, чым падаецца, што ў ва ўсім дрэнным ёсць і нешта добрае”.

“Проста крыху затрымліваюць нас з вокладкай, а таму і з выданнем альбома, ― тлумачыць з’яўленне адной песні напярэдадні прэзентацыі новага паўнафарматніка лідар гурта Слава Жук. ― Таму, каб сказаць прыхільнікам, што ўсё нармальна, усё ёсць, мы вырашылі зрабіць сінгл. Але 17-га красавіка, як і планавалі будзе прэзентацыя альбома! То бок ён цалкам гатовы! Плюс — мы правялі нешта накшталт рэбрэндынгу і перарабілі лагатып. Што да песні, дык на нашу, думку яна вясёлая, пазітыўная, крыху бязглуздая і раздаўбайская. Акурат да 1 красавіка”.

Новы альбом, які атрымаў назву “Do What You Want”, будзе прэзентаваны 17 красавіка, на бясплатным канцэрце ў Re:Public. Напярэдадні музыкі J-J Bingz выкладуць яго ў інтэрнэт. “Нармальны дыск з прыгожай вокладкай” будзе выдадзены абмежаваным накладам, набыць яго можна будзе на канцэртах гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі