Картэж для ўрадавай дэлегацыі каштуе больш за 800 тыс. долараў (+фота аўто)

22 мая ў Беларусь прыляцела кітайская ўрадавая дэлегацыя. У картэж для яе уваходзілі не толькі звыклыя “Таёты”, але і шыкоўныя “Мэрсэдэсы” S-класа. У самай беднай камплектацыі такая “машынка” каштуе 100 тысяч долараў. А ёсць серыйныя варыянты і за 300 тысяч.

Кітайскі сцяжок на "Мэрсэдэсе" з беларускімі нумарамі.

Land Cruiser і Camry.

Audi A4 вайсковай аўтаінспекцыі.

120523 Pilecki Avto.mp3

Усяго ў картэжы Еўрарадыё налічыла тры такіх “Мэрсэдэсы”, два джыпы Land Cruiser, дзве Camry і два мікрааўтобусы Volkswagen, коштам каля 50 тысяч долараў кожны. Калі дапусціць, што там толькі самыя танныя версіі машын, то агулам гэты аўтапарк “пацягне” на 700 тысяч. У дадатак – машыны суправаджэння – два міліцэйскія Opel Astra і Audi A4 вайсковай аўтаінспекцыі. Гэта яшчэ сотня.

Ля міністэрстваў і дзяржаўных установаў заўсёды прыпаркаваныя чорныя бліскучыя аўтамабілі з нумарамі серыі “МІ”. У ДАІ прызнаюць, што чорныя аўтамабілі з нумарамі серыі “МІ” належаць дзяржаве. Але такія машыны могуць належаць і звычайным беларусам.

“Серыя “МІ”, я ведаю, не толькі дзяржаўная. Ёсць і прыватныя. А ў дзяржаўных ёсць і іншыя серыі”

У беларускім прадстаўніцтве канцэрна Toyota Еўрарадыё расказваюць, што прадаюць свае машыны міністэрствам. І далёка не самыя танныя мадэлі.

“Набываюць прэзідэнцкія гаражы. У нас, у прынцыпе, часта дзяржаўныя структуры набываюць аўтамабілі. У асноўным, гэта Camry, Land Cruiser 150, Land Cruiser 200”.

Land Cruiser ля Нацыянальнага прэс-цэнтра падчас прэс-канферэнцыі намесніка прэм'ера Анатоля Калініна.

Camry каштуе ад 40 тысяч, Land Cruiser каля 100. Але гэта не самыя шыкоўныя аўтамабілі, якія можна сустрэць у картэжах беларускіх чыноўнікаў.

Нумары серыі "МІ" можна пабачыць нават на Porsche.

Дарэчы, ездзіць за рулём аўтамабіля з нумарам серыі “МІ” каштуе ўсяго 2 мільёны 100 тысяч. Начальнік міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела ДАІ Мінгарвыканкама Віктар Віннічак кажа, што ўжо больш за 300 беларусаў маюць на сваіх аўто “блатныя” нумары.

“Набыў гэты нумар, і ніякіх праблем. Тым больш, што серыі МІ, нават баюся — не ведаю, якую лічбу назваць, да таго, пакуль яна пайшла, столькі фізічных асоб набылі гэтыя нумары! Каля 300, напэўна, а можа нават і больш!”

Тэарэтычна, можна набыць сабе чорны “Мэрсэдэс”, альбо хаця б “Таёту Камры”, замовіць нумар з серыі “МІ” і ездзіць па сталіцы каралём. Які “даішнік” наважыцца спыніць такое аўто?

“Набываюць прэзідэнцкія гаражы. У нас, у прынцыпе, часта дзяржаўныя структуры набываюць аўтамабілі. У асноўным, гэта Camry, Land Cruiser 150, Land Cruiser 200”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі