Кастусёва запрасілі на суд за тры гадзіны да яго пачатку

Нагадаем, Партыя БНФ падавала ў Мінскі гарадскі суд скаргу на неўключэнні 7 прадстаўнікоў партыі ў акруговыя камісіі па Мінску. Разгляд скаргі прызначылі на 11 гадзін 13 ліпеня. Пра гэта і паведамілі супрацоўнікі суда намесніку старшыні партыі Рыгору Кастусёву сёння зранку.

Кастусёў: “Сёння ў 7.58 мне пазванілі, каб я ў 11 ужо быў на судзе. Але ж у мяне ёсць сваё жыццё, свае справы і адказнасць за іншыя справы ёсць! Я пытанне задаў: “Што ж вы так робіце? Сёння суд, а вы мне толькі сёння тэлефануеце і запрашаеце? Мы ж прасілі, каб нам загадзя патэлефанавалі!” Мне ў адказ прагучала: “Мы павінны разгледзець цягам трох дзён. Таму прызначаем на сёння. Хочаце — можаце прыходзіць, гэта ваша справа”.

Прадстаўляць інтарэсы Партыі БНФ у судзе па скарзе Сойм прызначыў менавіта Кастусёва. Іншыя сябры партыі на пасяджэнні могуць прысутнічаць, але толькі ў якасці звычайных “гледачоў”. Сам жа Кастусёў цяпер знаходзіцца ў камандзіроўцы і фізічна не можа вярнуцца ў Мінск да 11 гадзін.

Па яго словах, ён тэрмінова звярнуўся да праваабронцаў, каб яны папрысутнічалі ў судзе і маглі ў будучыні даць кваліфікаваную ацэнку усім працэсуальным дзеянням. Ці будуць “фронтаўцы” працягваць судзіцца, калі сённяшняе рашэнне суда іх не задаволіць, Кастусёў адказу не даў — кажа, гэта будзе вырашацца пасля прысуду.

Фота: narodny.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі