КДБ: Галоўнага абвінавачанага ў выбуху у мінскім метро не збівалі ў СІЗА
У Камітэце дзяржаўнай бяспекі аспрэчваюць паведамленне інтэрнэт-рэсурсу Life News.
Расійскі сайт паведамляў, што галоўны абвінавачаны ў выбуху ў мінскім метро быў збіты ў следчым ізалятары, магчыма, сукамернікамі. Паведамлялася нават, што затрыманага шпіталізавалі з моцнымі пабоямі.
Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч кажа, што гэта не адпавядае рэальнасці. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, сілу да галоўнага абвінавачанага не ўжывалі ні падчас яго знаходжання ў СІЗА, ні падчас допытаў. Пра стан здароўя маладога чалавека прадстаўнік КДБ сказаць не змог.
У сваю чаргу, Life News сцвярджае, што здароўе затрыманага маладзёна прыкметна пахіснулася. Яму, маўляў, становіцца дрэнна падчас допытаў, ён скардзіцца на болі ў лёгкіх.