Кейт Нэш прысвяціла новы кліп Pussy Riot (глядзець)
Відэа знята ў бытавых умовах з выкарыстаннем моднага “Instagram”.
Кейт Нэш прэзентавала ў Сеціве свой новы відэакліп з задзірыстай назвай “Free My Pussy”. Трэк увайшоў у дэлюкс-версіяю яе трэцяга дыска “Girl Talk”, які ўбачыў свет 3 сакавіка, паведамляе apelzin.ru.
Сам ролік уяўляе сабой нарэзку кадраў, знятых у звычайных бытавых інтэр'ерах з выкарыстаннем разнастайных фільтраў у стылі папулярнага фота-дадатку “Instagram”. Трэк паступіў у продаж у межах Дня музычных крам (Record Store Day), які адзначаўся ў мінулыя выходныя.
Апроч загалоўнага трэка, бі-сайдам стала песня “Free Pussy Riot Now!”, у запісу якой узялі ўдзел The Thin Kids. Асобна адзначым, што сінгл выйшаў на чырвоным вініле ў форме сэрца.
Нагадаем, што Кейт Нэш з самага пачатку актыўна абараняла Pussy Riot і называла ўсю сітуацыю вакол калектыву несправядлівай.
Фота: apelzin.ru