Гісторыя адносін Лукашэнкі і Pussy Riot: ад дзярма да выбачэнняў

Аляксандр Лукашэнка на фінале чэмпіянату свету па футболе / kremlin.ru
Аляксандр Лукашэнка на фінале чэмпіянату свету па футболе / kremlin.ru

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава выбачылася перад удзельніцамі Pussy Riot за дзеянні беларускага МУС. Еўрарадыё вырашыла паглядзець на гісторыю публічных адносін Аляксандра Лукашэнкі і Pussy Riot.

Першы крок. Pussy Riot і партрэт Лукашэнкі

Першы крок у адносінах зрабілі ўдзельніцы Pussy Riot у верасні 2012 года, праз паўгода пасля знакамітага выступу ў храме Хрыста Збавіцеля. На цырымоніі MTV Video Music Awards паказалі відэа з удзельніцамі Pussy Riot і спальваннем партрэтаў Лукашэнкі і Пуціна.

Дзяўчаты ў балаклавах, выкарыстоўваючы альпінісцкі рыштунак, спускаюцца па сцяне на фоне вялізнага банера ў падтрымку групы і выкрыкваюць абвінавачанні партрэтам.

Лукашэнка пра Pussy Riot: "З дзярма не рабіць герояў"

У кастрычніку 2012-га Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ, выказаў сваё стаўленне да скандалу вакол Pussy Riot:

"Тут трэба рэагаваць так, каб на роўным месцы не ствараць праблем. Па-другое, так, каб з дзярма не рабіць герояў", — заявіў тады Лукашэнка і дадаў: "Маючы на ўвазе гэты гурт [Pussy Riot. — Еўрарадыё], трэба было падумаць або параіцца з намі — у нас ёсць горкі вопыт работы з такімі палітычнымі групамі. Яны ж нічога не вартыя былі тады, а цяпер? Таму трэба быць больш акуратнымі".

Першая сустрэча: фінал чэмпіянату свету па футболе

На фінале чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе, які праходзіў у Расіі, Лукашэнка стаў сведкам акцыі "Міліцыянер уступае ў гульню". Удзельнікі Pussy Riot Вольга Курачова, Вераніка Нікульшына, Вольга Пахтусава і Пётр Вярзілаў у форме расійскай паліцыі выбеглі на поле падчас фінальнага матча паміж Францыяй і Харватыяй.

История отношений Лукашенко и Pussy Riot: от дерьма до извинений
Лукашэнка на фінале чэмпіянату свету па футболе

Удзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна выступае за Курапаты

Удзельніца Pussy Riot праваабаронца Марыя Алёхіна ў красавіку 2019 года раскрытыкавала Аляксандра Лукашэнку і беларускія ўлады за стаўленне да мемарыяла Курапаты. У відэазвароце яна заклікала звярнуць увагу на сітуацыю вакол народнага мемарыяла і спыніць яго знішчэнне.

Забарона на ўезд

Пры трансферным пералёце з Масквы ў Кіеў дзвюм удзельніцам Pussy Riot Вользе Курачовай і Вераніцы Нікульшынай забаранілі ўезд у Беларусь. Падчас перасадкі удзельніцам Pussy Riot паведамілі, што ім забаронены ўезд у Беларусь да 22 траўня 2020 года. Аднак, нягледзячы на забарону, іх усё ж пусцілі на рэйс у Кіеў.

История отношений Лукашенко и Pussy Riot: от дерьма до извинений

Ужо на наступны дзень дзяўчатам патэлефанавала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Радыё Свабода прыводзіць расшыфроўку іх размовы:

— Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт наш, даведаўся пра гэтую сітуацыю, што тут нейкія прэтэнзіі да вас. Дык вось, вы ведаеце, у нас да вас няма ніякіх прэтэнзій. Вольга Уладзіміраўна, калі ласка, у беларускага боку няма да вас ніякіх прэтэнзій. Калі хочаце, прыязджайце, будзем радыя.

...Ну ведаеце, як заўсёды, дзесьці перестра... перапрацаваліся нашы органы, незразумела, па якіх пытаннях, таму тут ужо так атрымалася...

— Мы разумеем, дзякуй вам вялікі.

— Кажу, што было здзіўленне, проста здзіўленне — навошта, чаму, што? Мы ўбачылі са сродкаў масавай інфармацыі, убачыў наш прэзідэнт, кажа: «Божа, што гэта такое? А якія ў нас да іх пытанні? Няма ніякіх пытанняў». Усё, няма пытанняў, значыць, я вам тэлефаную. Так што, Вольга Уладзіміраўна, усяго добрага вам.

История отношений Лукашенко и Pussy Riot: от дерьма до извинений

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі