Pussy Riot могуць стаць "героямі", а Пуцін - "злыднем" 2013 года
Музычны часопіс NME вызначыўся з намінантамі на сваю прэмію.
Pussy Riot намінаваныя на музычныя ўзнагароды часопіса NME. Удзельніцы панк-фармацыі Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна прадстаўленыя ў катэгорыі "Герой 2013 года", а іх вызваленне з-за кратаў можа стацца "Музычным момантам года".
"Героямі года" таксама могуць стаць Дэвід Боуі, які вярнуўся ў музыку з альбомам "The Next Day" пасля 10-гадовай паўзы і Лу Рыд,які памёр напрыканцы кастрычніка. А таксама лідары Arctic Monkeys і Haim Алекс Тэрнер і Эстэ Хаім, і комік Расэл Брэнд.
У супрацьлеглай намінацыі — "Злыдзень года" — прадстаўленыя прэзідэнт Расіі Уладзімтр Пуцін, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран, спявачка Майлі Сайрус, выканаўца хіта "Blurred Lines" Робін Цік і іншыя.
Больш усяго намінацый на прэмію NME у Arctic Monkeys,апошні альбом якога "АМ" рэдакцыя часопіса прызнала пласцінкай года.
Пераможцаў вызначаць наведвальнікі сайта NME. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 26 лютага ў Лондане.
Фота: www.thelineofbestfit.com