Pussy Riot знялі кліп на нафтавых аб'ектах Расіі (глядзець)
І зладзілі такім чынам "тур па Расіі".
Pussy Riot выпусцілі новае відэа і зладзілі "тур па Расіі", пішуць zvuki.ru. Панк-феміністкі здзейснілі шэраг рэйдаў на нафтавыя аб’екты, якія належаць найбуйнейшым сыравінным прадпрыемствам Расіі. Гісторыя тура задакументаваная ў блогу гурта і ў кліпе на песню “Like a Red Prison”.
Удзельніцы каманды сцвярджаюць, што частка песні была напісаная Надзеяй Талаконнікавай, якая адбывае тэрмін у адной з мардоўскіх турмаў за т.з. панк-малебен “Багародзіца, Пуціна прагані” у храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
Фота: blogs.telegraph.co.uk