"Кадыраў яшчэ не прыехаў, а Качанава ўжо просіць прабачэння" — рэакцыя сацсетак
Наталля Качанава / news.vitebsk.cc
Карыстальнікі сацыяльных сетак вельмі здзівіліся гутарцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з удзельніцамі гурта Pussy Riot. Як расказалі Вольга Курачова і Вераніка Нікульшына, кіраўнік АП патэлефанавала ім і ад імя Аляксандра Лукашэнкі папрасіла прабачэння за тое, што днямі дзяўчат не пусцілі ў Беларусь. Цяпер забарона знятая, а ў сацсетках з'явілася новая нагода для жартаў.
Самая гениальная фраза в звонке главы Администрации президента Лукашенко Наталье Кочановой участницам Pussy Riot - «Знаете, как всегда, где-то перетрудились наши органы!»
— Пётр Верзилов (@gruppa_voina) 19 июня 2019 г.
ПЕРЕТРУДИЛИСЬ!