Марыя Алёхіна і Надзея Талаконнікава з Pussy Riot выйшлі на свабоду
23 снежня іх вызвалілі па амністыі.
Адразу ж пасля выхаду Марыя Алёхіна сустрэлася з праваабаронцамі, паведамляе ria.ru са спасылкай на яе адваката Пятра Заікіна.
Алёхіна адбывала пакаранне ў калоніі №2 у Ніжнім Ноўгарадзе. Пасля свайго вызвалення ў панядзелак раніцай яна адправілася ў мясцовы офіс грамадскай арганізацыі "Камітэт супраць катаванняў". Сустрэча адбывалася ў закрытым рэжыме. Адвакат не ўдакладніў, якія пытанні абмяркоўваліся падчас сустрэчы.
Пазней стала вядома, што вызвалена па амністыі і ўдзельніца Pussy Riot Надзея Талаконнікава. У панядзелак раніцай яна пакінула тэрыторыю бальніцы ў Краснаярску, куды ў лістападзе яе прывезлі з мардоўскай калоніі на медагляд.
Нагадаем, Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна былі асуджаныя на 2 гады зняволення за хуліганства ў храме Хрыста Збаўцы. Вызвалення ўдзельніц панк-гурта патрабавалі праваабарончыя арганізацыі Расіі і многіх краін свету.
Фота — AFP