Фільм пра Pussy Riot адзначылі прэстыжным кінапрызам
Дакументальную стужку “Pussy Riot: панк-малебен” паказалі на фестывалі незалежнага кіно “Сандэнс” (Sundance Film Festival).
Аўтары фільма — Максім Паздароўкін і Майк Лернер. Прэм’ера прайшла ў праграме сусветнага дакументальнага кіно, дзе апроч гэтага фільма прадставілі яшчэ 11 карцін. Фільм “Pussy Riot: панк-малебен” знялі па гарачых слядах акцыі, якую ў канцы лютага 2012 года зладзілі пяць дзяўчат ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
Стваральнікі фільма мяркуюць, што працэс над удзельніцамі панк-групы набыў рысы сучаснага эпасу, які прымушае гледача задумацца пра рэлігійную нянавісць, свабоду асобы, сістэму правасуддзя.
Sundance Film Festival — адзін з найбольш уплывовых аглядаў незалежнага кіно ЗША, а ў апошнія гады — і ўсяго свету, перадае РИА Новости.