Надзеі Талаконнікавай з Pussy Riot адмовілі ў датэрміновым вызваленні
Вярхоўны суд Мардовіі адмовіўся задаволіць скаргу ўдзельніцы скандальнага панк-гурта.
Талаконнікава лічыць незаконнай адмову суда ніжэйшай інстанцыі ў яе ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Адвакатка Ірына Хрунова заявіла, што яна і яе падабаронная не стануць аспрэчваць рашэнне суда. Аднак праз тры месяцы ў Надзеі Талаконнікавай з’явіцца новая магчымасць хадайнічаць пра датэрміновае вызваленне і яны гэтым скарыстаюцца.
Надзея Талаконнікава адбывае двухгадовы тэрмін заключэння за “панк-малебен” у храме Хрыста Збаўцы, і сёлета ў траўні Зубава-Палянскі суд Мардовіі палічыў, што яе нельга выпускаць на волю датэрмінова. У сераду, 24 ліпеня ў Пермі была адхіленая аналагічная скарга іншай удзельніцы Pussy Riot Марыі Алёхінай, інфармуе ВВС.