Расійская Дзярждума ўхваліла амністыю Pussy Riot і камандзе "Грынпіс"

Амністыя прымеркаваная да 20-годдзя канстытуцыі Расіі. Яна набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання. Як чакаецца, гэта адбудзецца ўжо ў чацвер.



Дзярждума вырашыла не распаўсюджваць амністыю на педафілаў, на тых, хто праходзіў навучанне для тэрарыстычнай дзейнасці і ўдзельнічаў у арганізацыі тэрарыстычнай супольнасці і тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама на тых, хто перавысіў службовыя паўнамоцтвы з ужываннем гвалту (ці пагрозай яго ўжывання).



Акрамя таго, амністыю распаўсюдзяць не толькі на асуджаных за масавыя беспарадкі і хуліганства, але і на абвінавачваных па гэтых артыкулах.



Пад амністыю трапляюць чальцы экіпажа "Арктык Санрайз", удзельніцы групы Pussy Riot і некаторыя ўдзельнікі "балотнай" справы, адзначае ВВС.



Агулам на волю павінны выйсці каля 25 тысяч чалавек.



Фота — telegrafist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі