Надзею Талаконнікаву з Pussy Riot пераводзяць у іншую калонію
Расійскія ўлады тлумачаць гэта просьбамі самой зняволенай, якая баіцца за ўласную бяспеку.
У верасні ўдзельніца эпатажнага панк-гурта абвясціла галадоўку ў сувязі з невыноснымі ўмовамі ўтрымання ў мардоўскай папраўчай калоніі. Зняволеную перавялі ў лякарню і 1 кастрычніка акцыя пратэсту была прыпыненая — па медыцынскіх прычынах.
Іншая асуджаная ўдзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна 15 кастрычніка адклікала сваё хадайніцтва аб змякчэнні пакарання. Яна заявіла, што не мае маральнага права ісці на такі працэс, пакуль яе сяброўка знаходзіцца ў горшых умовах. Таксама з салідарнасці Алёхіна не стане падаваць паўторнага хадайніцтва аб ўмоўна-датэрміновым вызваленні, інфармуе ВВС.
Удзельніцы Pussy Riot адбываюць пакаранне за скандальную акцыю “панк-малебен”, якую яны ўчынілі ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы ў сакавіку 2012 года.