Трэнер "Віцязя" накінуўся на фанаў "Дынама" з клюшкай (відэа)

За 62 секунды да канца трэцяга перыяду пры ліку 2:2 быў выдалены гулец гасцей Георгій Сіўцоў. За 44 секунды да сірэны капітан гаспадароў Яраслаў Обшут закінуў трэцюю шайбу. А ўжо за 15 секундаў да заканчэння асноўнага часу абаронца "Віцязя" Аляксандр Сазонаў пачаў збіваць форварда "Дынама" Тэему Лайнэ. Заўзятары пачалі кідаць пластыкавыя бутэлькі, запальніцы ды іншыя прадметы на лёд і лаўку запасных расійскай каманды. Усё гэта суправаджалася абразлівымі выказваннямі на адрас "Віцязя".

Сазонаў атрымаў 27 хвілінаў штрафнога часу. Гульня аднавілася, але праз 8 секундаў яе зноў перапынілі: дынамаўскага абаронцу Уладзіміра Дзянісава пачаў збіваць форвард сапернікаў Крыстафер Брэнан. Заўзятары зноў пачалі закідваць лёд і лаўку "Віцязя". Траўму атрымаў галоўны трэнер расійскай каманды Андрэй Назараў. Ён узяў клюшку і праз шкляную агароджу паспрабаваў дастаць дынамаўскіх фанатаў. У гэтым яму дапамагаў нападнік Міхаіл Анісін. Відэакамеры зафіксавалі таксама непрыстойныя жэсты Назарава, які атрымаў матч-штраф.

Сустрэча завяршылася перамогай "Дынама" — 3:2.

Фота — Goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі