Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі магнітагорскаму "Металургу" — 3:4
Гэта быў першы матч чарговай хатняй серыі ў чэмпіянаце КХЛ.
Шайбы закінулі:
у "Дынама" — Тэему Лайнэ, Збынек Іргл, Андрэй Стась;
у "Металурга" — Дзмітрый Абухоў, Юхамаці Аалтонен, Дзмітрый Быкаў, Алег Твярдоўскі.
Гэтая сустрэча мусіла адбыцца 10 верасня. Але з-за гібелі яраслаўскага "Лакаматыва" ў авіякатастрофе КХЛ перанесла яе на больш позні тэрмін.