Хейкіля: Да чэмпіянату свету-2014 палепшыць "тэхніку” хакеістаў не паспеем

Пра гэта стала вядома па выніках паседжання выканкама Федэрацыі хакею Беларусі, якое прайшло ў сераду.

Сярод прычын няўдачы беларускай каманды на нядаўнім чэмпіянаце свету галоўны трэнер зборнай назваў нізкі ўзровень тэхнічнай падрыхтоўкі гульцоў.
120530 Heikelja.mp3
Хейкіля: “Параўноўваючы нашу каманду з камандамі топ-узроўню, я зразумеў, што ў нас узровень тэхнічнай падрыхтоўкі не дацягвае да ўзроўню лепшых каманд. Якасць пасу, тое, як мы аддаем і прымаем шайбу, было ніжэй за неабходны ўзровень. Падчас трэніровачнага лагеру мы вельмі шмат надавалі гэтаму ўвагу — якасці кідка, хуткасці — аднак 7 тыдняў недастаткова, каб палепшыць тэхнічныя здольнасці хакеістаў, магчыма, на гэта спатрэбіцца 7 год”.

Нагадаем, што чэмпіянат свету мусіць прайсці ў Мінску ў 2014 годзе. Такім чынам, да яго пачатку падцягнуць "тэхніку" беларускіх хакеістаў фінскі спецыяліст не паспее.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі