У Мінску прэзентуюць кнігу “Жыццё пасля кратаў”
Новая кніга публіцыста Аляксандра Тамковіча складаецца з 27 артыкулаў і прысвечаная ўдзельнікам падзеяў 19 снежня 2010 года.
Героі кнігі — гэта тыя, што адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках”.
Чым яны жывуць зараз? Што ў іх новага? Ці працягваецца змаганне? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна пашукаць у кнізе "Жыццё пасля кратаў".
Выданне багата праілюстраваная фотаздымкамі з сямейных альбомаў герояў кнігі, паведамляе сайт spring96.org
Прэзентацыя адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) 26 лютага а 18.00.