Корбан: за ўсталяванне помніка Каліноўскаму збярэм 10 тысяч подпісаў

Стартуе кампанія "За ўсталяванне ў беларускай сталіцы помніка Кастусю Каліноўскаму". З такой ініцыятывай выступіў аргкамітэт па стварэнні грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва".

Вось што распавёў Еўрарадыё яе лідар Алег Корбан:

"Пачатак нашай кампаніі мы плануем ужо з заўтрашняга дня, з 7 лютага. Кампанія будзе ўяўляць сабой збор подпісаў сярод жыхароў Мінску пад нашай галоўнай ідэяй — каб у Мінску быў усталяваны помнік паўстанцам на чале з Кастусём Каліноўскім".

Паводле словаў Корбана, подпісы будуць збіраць пераважна падчас абыходу кватэр. Актывісты збіраюцца распавядаць грамадзянам пра Кастуся Каліноўскага і тое, за што ён змагаўся і загінуў.

Плануецца за 3-4 месяцы сабраць не менш за 10 тысяч подпісаў. Іх перададуць у Мінскі гарсавет і Мінгарвыканкам. Алег Корбан лічыць, што менавіта чыноўнікі маглі б вызначыць дакладнае месца ў цэнтры сталіцы, дзе з'явіцца помнік Каліноўскаму.

Ад 11 лютага падпісны ліст будзе знаходзіцца на ўправе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). З самім Алегам Корбанам можна таксама звязацца праз тэлефон (029) 152-49-68.

Фота — bymedia.net

(029) 1524968

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі