Крымінальную справу Алеся Бяляцкага накіравалі ў суд

Пракуратура Менска накіравала справу праваабаронцы ў суд Першамайскага раёна, паведамляе interfax.by. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

Меру стрымання Бяляцкаму не змянілі — ён па-ранейшаме застанецца пад вартай. Нагадаем, што цяпер праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА №1 Мінску. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі