Кулінковіч сумуе па аўтаматах з газіроўкай, а Ярмоленка па сябрах з Чачні
Еўрарадыё распытала зорак беларускага шоўбізу, па чым яны сумуюць з часоў Савецкага Саюза.
Аляксандр Кулінковіч: Я не тужу па СССР. Тужу па часе, які адышоў, па часе дзяцінства, а не па нейкім геапалітычным утварэнні. З іншага боку — тады не было мабільных тэлефонаў, добрых тэлевізараў, мульціплэераў. Узгадваецца, таксама, што на Камароўцы былі некалі аўтаматы, у якіх я мог збаёдаць усе тыя дробныя грошы, што ў мяне з'яўляліся...
Цалкам гутарку слухайце ў аўдыёфайле:
Анаттоль Ярмоленка: Не магу сказаць, што я вельмі перажываю. Больш за ўсё я сумую па ранейшых цэнах — за дваццаць капеек можна было заправіць машыну. Сумую па ранейшым сяброўстве, калі ў арміі іншы раз каўказцы маглі абараніць нават ад землякоў. Калі б выправіць памылкі той дзяржавы — можа, хай бы яно так і заставалася. Але мы жывем у цяперашнім часе, і сумаваць нам няма падстаў. Трэба рабіць сваю справу, а калі жыць успамінамі — нічога добрага не будзе...
Цалкам гутарку слухайце ў аўдыёфайле: