Бакіеў гуляе па вуліцы Карла Маркса ў Мінску (фота)
Але не той, якога шукаюць улады Кыргызстана.
Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў, якога на радзіме вінавацяць у крымінальных злачынствах, ужо амаль два гады жыве ў Беларусі. Яго разам з сямёй вывезлі з краіны, ахопленай народным паўстаннем, паводле асабістага загаду Аляксандра Лукашэнкі. У жніўні 2010 года Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён купіў дом на ўскраіне Мінску за 2 млн долараў. Кыргызстан неаднаразова патрабаваў выдаць Бакіева, аднак Беларусь адмаўляе.
У пятніцу ў Мінску на вуліцы Карла Маркса быў заўважаны чалавек, падобны на брата Курманбека Бакіева — Жаныбека.
Фота з сацыяльных сетак.