Курс беларускага рубля да долара знізіўся амаль на 80%

Пра гэта ALE.BY паведаміла крыніца ў адным з банкаў. Курс прадпрыемства лічаць паводле схемы: курс Нацбанка + дазволеныя 10% надбаўкі + "маркетынгавыя" паслугі, якімі банкі апраўдваюць завышаны курс валюты. Такім чынам, зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да долара для прадпрыемстваў склала каля 80%. Такое катастрафічнае падзення курсу не можа не адбіцца на кошце імпартаваных і нават беларускіх тавараў.

У той жа час і курс рубля, што вызначае Нацбанк, 19 красавіка вырас з 3 060 да 3 074 рублёў, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам. Аднак нават такі кошт долара ўжо нікога не задавальняе. У абменніках валюты проста няма, а "валютчыкі" не прадаюць долары нават па курсе 3800 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі