Курс долара нязначна вырас
Такія вынікі таргоў 5 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара павялічыўся на 10 рублёў: цяпер за 1 долар даюць 8240 рублёў. Нагадаем, што ў пятніцу курс долара павялічыўся на 20 рублёў.
Расійскі рубель сёння падаражэў з 281 да 281,5 беларускіх. Курс еўра наадварот зменшыўся — з 10 930 да 10 870. У пятніцу абедзве гэтыя валюты раслі.