Курс долара вырас на 20 рублёў, курс еўра не змяніўся
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 красавіка.
Курс долара па іх выніках склаў 8130 рублёў. Нагадаем, што ўчора курс панізіўся — з 8140 да 8110 рублёў.
Расійскі рубель вырас з 275 да 276 беларускіх. Учора ён панізіўся на 2 рублі.
Таргі па еўра сёння не праводзіліся. А ўчора курс еўра апусціўся на 80 рублёў — з 10 730 да 10 650.
Фота — bigpicture.ru