Курсы долара і еўра не змяніліся, курс расійскага рубля вырас
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 8540 рублёў, курс расійскага рубля вырас на 1 рубель — да 279 беларускіх рублёў. Таргі па еўра сёння не праводзіліся, курс еўра — 11280 рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 21 снежня, курс долара знізіўся на 10 рублёў, а курс еўра — на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net