Лідзія Ярмошына прыехала ў Вену па запрашэнні Ірландыі?
Візу яна атрымала ў амбасадзе Аўстрыі ў Маскве. Пра гэта стала вядома з неафіцыйных крыніцаў.
Нагадаем, што старшыня Цэнтравыбаркаму бярэ ўдзел у нарадзе АБСЕ "Дэмакратычныя выбары і назіранне за іх правядзеннем". Яна праходзіць у Вене. У Мінск Ярмошына вернецца 13 ліпеня.
І хаця кіраўніца ЦВК уключаная ў спіс неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза, яна ўсё ж змагла трапіць у сталіцу Аўстрыі. Як перадае Радыё "Рацыя", візу ёй выдалі пасля кансультацыяў з амбасадарамі краінаў Еўрасаюза.