Літоўскі амбасадар: замест АЭС яшчэ не позна пабудаваць гандлёвы цэнтр
Такія ідэі выказвае кіраўнік літоўскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі Эдмінас Багдонас.
Ён лічыць, што пляцоўка ў Астраўцы, якую падрыхтавалі пад атамную электрастанцыю, цалкам прыдатная для ўзвядзення на ёй зусім іншых аб’ектаў. На гэтым месцы можна пабудаваць гандлёвы цэнтр кшталту Akropolis’а, або пітомнік для развядзення рыбы, пераказвае словы дыпламата БелаПАН.
Літоўская пазіцыя наконт праекта будаўніцтва Астравецкай АЭС вельмі ясна выкладзена беларускім чыноўніка “на ўсіх магчымых узроўняў”, сказаў Эдмінас Багдонас. “Мы не ставім пад сумнеў права будаваць ці не будаваць. Але гэта, мы лічым, не толькі разлічаны эканамічны выбар”, — адзначыў дыпламат.