Літоўскія дэпутаты прагаласавалі "за" будаўніцтва ўласнай АЭС

Прэм'ер-міністр Андрус Кубілюс пераконваў дэпутатаў, што свая АЭС паменшыць залежнасць Літвы ад расійскіх энергарэсурсаў: “Іншай такой магчымасці зменшыць сваю энергетычную залежнасць Літва ў будучыні можа не займець. Той, хто галасуе супраць праекта, галасуе за праекты атамных станцый у Беларусі і Калінінградзе”.

Большасць дэпутатаў у першым чытанні падтрымала праект будаўніцтва АЭС.

Праціўнікі літоўскай АЭС кажуць пра састарэласць тэхналогій і пра надзвычай вялікія выдаткі, а значыць, і вялікую рызыку для Літвы. Прыхільнікі АЭС лічаць гэтыя закіды неабгрунтаванымі і пераконваюць у эканамічнай мэтазгоднасці праекта. Чакаецца, што ў новую Вісагінскую АЭС кампанія Hitachi інвестуе 20% кошту. 20% акцый атрымае Латвія, 22% ― Эстонія, 38% ― Літва.

Нагадаем, папярэднюю атамную станцыю ў Ігналіне Літва цалкам зачыніла ў канцы 2009 г. як неадпаведную стандартам бяспекі ЕС.

Фота: радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі