Літва будзе "асцярожна" абменьвацца з Беларуссю прававой інфармацыяй

Па яго словах, якія перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, такая супраца трэба для барацьбы з крыміналам, для дапамогі ў такіх патаннях, як разводы, шлюбы, спадкаванне. Разам з тым Ажубаліс падкрэсліў: захоўваць ці скасоўваць такую дамову, будзе вырашаць не МЗС, а ўрад.

Нагадаем, скандал у Літве ўзнік з-за "справы Бяляцкага", калі чыноўнікі Мінюсту выдалі Беларусі банкаўскія звесткі беларускага праваахоўніка.

Па словах Ажубаліса, цяпер літоўскія ведамствы дамовіліся, як не дазволіць замежным краінам злоўжываць прававой дапамогай Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі