Лукашэнка: Беларусь субсідуе Расію на 30 млрд долараў
Такую лічбу назваў беларускі прэзідэнт, адказваючы сёння на пытанні кіраўнікоў шэрагу расійскіх СМІ.
Лукашэнка адзначыў, што расійскі прэм'ер Уладзімір Пуцін часта нагадвае пра субсідаванне беларускай эканомікі пастаўкамі бязмытнай нафты. "Калі вам АЭП і Мытны саюз на шкоду — не рабіце гэтага. Так, бязмытная нафта — гэта шчасце для нас. Але ён кажа адно і не кажа іншага. Што мы субсідуем кожнага расіяніна, прадаючы прадукцыю, не толькі сельскай гаспадаркі, за палову цаны ў Расію. А гэта $ 30 млрд. Гэта не $2 млрд і не 4 млрд", — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.