Лукашэнка плакаў ля труны Чавеса (відэа)
Кадры, на якіх бачна, што беларускі лідар выцірае слёзы, трансляваліся па многіх тэлеканалах свету.
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у жалобнай цырымоніі з нагоды смерці венесуэльскага прэзідэнта Уга Чавеса. Ён стаяў у ганаровай варце ля труны свайго сябра разам з іранскім прэзідэнтам Ахмадзінежадам, які таксама не хаваў слёз.
Уга Чавес памёр 5 сакавіка пасля двух гадоў змагання з анкалагічным захворваннем. У Венесуэле жалобныя мерапрыемствы расцягнуцца як мінімум на тыдзень — кожнаму жыхару краіны дадуць магчымасць развітацца з былым кіраўніком. Пасля цела Чавеса бальзамуюць і выставяць у музеі.