Лукашэнка прызначыў Міклашэвіча старшынёй Канстытуцыйнага суда
Кіраўніку дзяржавы давялося гэта зрабіць у сувязі са сканчэннем 5-гадовага тэрміна паўнамоцтваў на гэтай пасадзе Пятра Міклашэвіча.
Як інфармуе БЕЛТА, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 лютага.
Пётр Міклашэвіч — ураджэнец Вілейшчыны, дзе нарадзіўся ў 1954 годзе. Яго вёска Касута знакамітая, між іншым, тым, што ў XVII стагоддзі там нарадзіўся аўтар першай украінскай канстытуцыі Піліп Орлік.
Нагадаем, што ў 2004-2008 гадах Міклашэвіч працаваў генпракурорам. Старшынёй Канстытуцыйнага суда ён быў прызначаны ў лютым 2008-га.
Фота — bymedia.net