Лукашэнка ўпэўнены, што з Кадафі і Мубаракам можна было дамаўляцца

Стэнаграму гутаркі публікуе сайт кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свеце існуюць зон ўплыву ЗША і Еўрасаюза. "Але ёсць і зоны, на якія яны не ўплываюць, і ім хацелася б гэтыя зоны ператварыць у зоны свайго ўплыву. Хацелася б, сапраўды, перавярнуць гісторыю, перапісаць гісторыю, зрабіць так, каб, да прыкладу, гэта "арабская дуга" цалкам была падкантрольная", — адзначыў беларускі кіраўнік.

Па яго словах, у Лівіі і Егіпце атрымалася не тое, чаго жадалі. З Кадафі і Мубаракам можна было весці дыялог і дамаўляцца. А з тымі, хто цяпер прыйшоў да ўлады ў гэтых краінах, будзе цяжка не проста дамаўляцца, але і размаўляць, адзначыў Лукашэнка.

Фота — nnm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі