Лябедзька: Карняенка ўсё адно стане сябрам Цэнтравыбаркама
Нягледзячы на тое, што ЦВК ужо адмовілася ўключыць сябра АГП Віктара Карняенку ў свой склад з правам дарадчага голаса.
Адпаведны адказ за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай АГП атрымала 16 жніўня. А ўсё нібыта таму, што Карняенку ў Цэнтравыбаркам накіраваў з’езд партыі, які не мае на гэта права. А ёсць яно толькі ў Палітрады альбо Нацыянальнага камітэта партыі.
Лідар АГП Анатоль Лябедзька называе гэтую адмову неабгрунтаванай прыдзіркай, але ўпэўнівае — Віктар Карняенка ў ЦВК усё адно будзе.
Анатоль Лябедзька: “У панядзелак пасяджэнне Палітрады. Калі трэба, мы яшчэ аформім яго і Палітрадай, і Нацыянальным камітэтам, і як заўгодна. Ёсць задача, каб ён там на гэтым этапе быў — і значыць, ён там будзе. Але сваю пазіцыю па гэтым пытанні мы зафіксуем і выкажам: з’езд з’яўляецца вышэйшым органам партыі, і ён мае права прыняць да разгляду любое пытанне!”
Такое стаўленне да АГП палітык звязвае з кампаніяй “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”, якую распачала партыі ў рамках парламенцкіх выбараў.
Фота — svaboda.org