Магілёўскія ўлады не хочуць адклікаць Лідзію Ярмошыну з ЦВК

Зварот у аблвыканкам падпісаў 121 чалавек. Магілёўцы прасілі адклікаць Ярмошыну з Цэнтравыбаркаму, бо, па іх словах, яна ўвесь час дапускала парушэнні на выбарах, а праз гэта шмат якія дзяржавы не прызнаюць вынікі выбараў у Беларусі. Сваім часам Лідзію Ярмошыну ў склад ЦВК рэкамендаваў прэзідыум Магілёўскага абласнога савет дэпутатаў і Магілёўскі аблвыканкам.

Адказ з Магілёўскага аблвыканкаму атрымаў ініцыятар звароту Аляксей Паўлоўскі. У дакуменце гаворыцца, што Ярмошына зарэкамендавала сябе прафесійным юрыстам і зрабіла вялікі асабісты ўнёсак у развіццё выбарчай сістэмы краіны.

У каментары Еўрарадыё Паўлоўскі не выключыў, што будзе звяртацца ў суд. Па яго словах, яшчэ захаваліся пратаколы назіральнікаў, якія фіксуюць парушэнні на разнастайных выбарах. Разам з тым, ён не выключае і нестандартны ход:

Паўлоўскі: "Ну, а калі яны яе ахарактараызавалі такім станоўчым чынам, дык будзем збіраць подпісы, каб зрабіць на Плошчы зорак зорку Ярмошынай ці вуліцу назваць..."

Нагадаем, што Паўлоўскі атрымаў шырокую вядомасць, калі спытаўся ў мовазнаўцаў з Акадэміі навук, ці меў Лукашэнка права называць Барозу казлом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі