Магілёўцам пакажуць польскае кіно
Тут 10 красавіка адкрыецца юбілейны, 15-ы па ліку фэст польскага кіно.
Чатыры дні магілёўцы змогуць глядзець сучасныя фільмы польскіх рэжысёраў. Як паведамляе "Ежедневник", гледачам прапануюць чатыры кінастужкі, не аб'яднаныя паміж сабой жанрамі ці тэматыкай. Меладрамы "Ніколі ў жыцці!" і "Чаму б і не!" Рышарда Заторскага распавядаюць пра рамантычныя адносіны іх герояў. Фільм "Грошы — гэта яшчэ не ўсё" зняты мэтрам польскай камедыі Юліюшам Махульскім.
Асаблівай увагі, па словах арганізатараў, варты фільм Вальдэмара Кшыстэка "Малая Масква". У гэтай драме распавядаецца пра савецкі гарнізон у польскім горадзе Легніца.
Сёлетні фэст, як і папярэднія, пройдзе ў сценах Дома польскага ў Магілёве.