Магілёвам будзе кіраваць новы мэр
Гэтую пасаду зойме кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Уладзімір Цумараў.
Прызначэнне сёння мусіць зацвердзіць кіраўнік краіны. Пра гэта Еўрарадыё даведалася з крыніцаў у Адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.
“Сёння кадравы дзень у прэзідэнта і пасля гэтага ўжо можна будзе павіншаваць (Уладзіміра Цумарава з прызначэннем — Еўрарадыё)”, паведамілі Еўрарадыё.
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, цяперашні старшыня гарвыканкама Магілёва Станіслаў Барадаўка неаднаразова выказваў жаданне пакінуць пасаду мэра. Гэта жаданне, кажа суразмоўца Еўрарадыё, улічвалася падчас абмеркавання пытання змены магілёўскага кіраўніка.
Хто будзе ўзначальваць Ленінскую адміністрацыю Магілёва наўзамен Уладзіміра Цумарава, пакуль невядома.
Фота — mogilev.by