Мастака Гуліна за каляровыя кубы на Кастрычніцкай плошчы звольнілі з БНТУ
Міхаіл Гулін выкладаў на Архітэктурным факультэце БНТУ. Пасля затрымання падчас арт-акцыі “Прыватны манумент” яму “давялося напісаць заяву па ўласным жаданні”.
9 кастрычніка Гулін разам з валанцёрамі і журналістамі хадзіў па Мінску, выстаўляючы побач з помнікамі кампазіцыі з трох ружовых кубоў і аднаго жоўтага паралелепіпеда. Па горадзе мастак перасоўваўся на метро. Ён бесперашкодна паспеў зрабіць інсталяцыі на плошчах Незалежнасці, Калініна і Якуба Коласа. А вось на Кастрычніцкай плошчы і мастака, і валанцёраў, і журналістаў затрымалі.
На ўдзельнікаў акцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях і праз некалькі гадзінаў вызвалілі. Суды адбудуцца 22 і 26 кастрычніка.
Міхаіл Гулін сцвярджае, што акцыя не мела палітычнага гучання.
Міхаіл Гулін