Мацей Радзівіл пералічыў на вежу ў Нясвіжы 1500 долараў
Князь яшчэ некалькі гадоў таму выказаўся за замену недарэчнай цыбуліны на вежы Нясвіжскага замка на гістарычна правільны купал.
Калі ў мінулым годзе рэстаўратары прынялі рашэнне аб замене, Мацей Радзівіл адразу выказаў жаданне далучыцца да гэтай справы пэўным унёскам.
Міністэрства культуры прыняло рашэнне мяняць вежу за кошт ахвяраванняў. Стары памылковы купал, паводле неафіцыйнай інфармацыі, каштаваў каля 200 тысяч долараў. Другі раз такія грошы вырашылі не траціць, таму ў Нясвіжы быў адкрыты дабрачынны рахунак. Князь Мацей пералічыў на яго 1500 долараў.
Новы купал для вежы ўжо гатовы і знаходзіцца каля замка. Калі ўдасца хутка знайсці адпаведны пад’ёмны кран, то ўжо ў красавіку вежа здабудзе праўдзівае аблічча. Што праўда, і цяпер гістарычная праўда не будзе адноўленая на 100% — замкавы гадзіннік на вежы пакуль не адноўлены.
Вежа з "цыбулінай". Фота 2009 г. (bymedia.net)