Мая Качыянчыч: Цяпер ідуць кансультацыі наконт вяртання амбасадараў
Прэс-сакратарка вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Кэтрын Эштан кажа, што рашэнне яшчэ не прынятае.
Нагадаем, учора агенцтва "France-Presse" паведаміла, са спасылкай на свае крыніцы, пра выказванне Кэтрын Эштан наконт таго, што да саміта кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, які 23 сакавіка разгледзіць магчымае ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі, амбасадары ЕС мусяць быць у Мінску.
Мая Качыянчыч: "Мы не рабілі ніякіх публічных заяваў наконт дня, калі мусяць вярнуцца амбасадары. Зразумела, калі такое рашэнне будзе прынята, мы яго агучым".
Паводле яе словаў, цяпер ідуць кансультацыі наконт вяртання амбасадараў у Мінск. Больш дакладную інфармацыю на гэты момант Мая Качыянчыч не можа паведаміць.
Нагадаем, што напрыканцы лютага ЕС адклікаў амбасадараў у адказ на рашэнне Мінска адклікаць свайго пастаяннага прадстаўніка пры ЕС і амбасадара ў Польшчы, а таксама прапанову кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і польскаму амбасадару выехаць для кансультацый у свае сталіцы.
Фота: gettyimages.com