Вольскі і Міхалок сталі "брэндамі года"

За дзень да абвяшчэння вынікаў штогадовага конкурсу “Брэнд года” прафесійнае журы раптоўна пашырыла спіс намінантаў на “Брэнд-персону 2012”. Да вылучаных раней эстрадных артыстаў (Ларыса Грыбалёва, Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская ды Аляксандр Ціхановіч) і знакамітых спартоўцаў (Максім Мірны, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Герасіменя) дадаліся пісьменнік Андрэй Жвалеўскі, лідар гурта J:Морс Уладзімір Пугач, лідар “Ляписа ТрубецкогоСяргей Міхалок ды франтмэн “КрамбамбуліЛявон Вольскі. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі Еўрарадыё і сябра журы конкурса Андрэй Язерын.

Пераможцы абвешчаныя 25 студзеня падчас заключнай цырымоніі конкурсу “Брэнд года 2012”. І Сяргей Міхалок, і Лявон Вольскі ўвайшлі ў спіс з 6 найбольш заўважных культурных дзеячаў Беларусі.

"Брэнд-персона" — галоўная намінацыя конкурса "Брэнд года". У спісе леташніх намінантаў на сайце конкурса "брэнд-персоны" пералічаныя першымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі