24 лістапада ў Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт Лявона Вольскага

Лявон Вольскі

Лявон Вольскі / facebook.com/LavonVolski

24 лістапада ў Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Трыпуця. Музыкі выступяць у варшаўскім кінатэатры “Ілюзіён” (ul. Narbutta, 50A, metro Pole Mokotowskie), у межах адкрыцця фэстывалю беларускіх фільмаў Bulbamovie.

Канцэрт пачнецца а 21-й гадзіне. Прагучаць вядомыя хіты — “Паветраны шар”, “Маё каханне”, “Палон”, а таксама некаторыя песні з найноўшага праекта “Эмігранты”.

"Хто хацеў пабачыцца ў Варшаве? Прыходзьце заўтра 24 лістапада на адкрыццё фэстывалю", — піша Вольскі.

А 19-й гадзіне ў "Ілюзіёне" будзе прагляд фільмы “Развітанне” рэжысёра Якуба Станкевіча. Запланаваная дыскусія пасля яго. А ўжо далей — згаданы канцэрт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі