“Сядзіць там? Ну і сядзіць”: Вольскі анансаваў праект “Лісты палітвязням”

Лявон Вольскі

Лявон Вольскі / 34mag

Лявон Вольскі ў эфіры Еўрарадыё анансаваў грамадска-палітычны праект “Лісты палітвязням”. Кожны трэк будзе своеасаблівым лістом да тых, хто знаходзіцца ў зняволенні за свае палітычныя погляды.

“Больш грамадскі, чым палітычны, — паправіўся Вольскі. — Плануецца 12 песень, у гэтым праекце мы будзем супрацоўнічаць з арганізацыямі, што займаюцца дапамогай палітвязням: “Палітвязынка” і “Дысідэнт.бай”.

Прадстаўнікі праектаў дапамогуць Вольскаму звязацца і пагаварыць з былымі палітвязнямі.

Музыка кажа, што свет заўважна стаміўся ад вайны і рэпрэсій, таму новы праект — спроба Вольскага нагадаць, што больш чым тысяча чалавек проста цяпер знаходзіцца ў нечалавечых умовах.

“Сядзіць там? Ну і сядзіць, — кажа Вольскі, каментуючы стаўленне свету і нават саміх беларусаў да праблемы. — Але калі чытаеш пра тое, як іх катуюць, кроў стыне. І да гэтага трэба ўвесь час прыцягваць увагу, па магчымасці — увагу сусветнай грамадскасці. Мы даўно хацелі гэта зрабіць, але так атрымалася, што праект на час адклаўся. Але цяпер мы стартуем — напрацоўкі ў мяне ўжо ёсць”.

Запісваць праект будуць у Вільні. Некаторыя загатоўкі засталіся яшчэ з часоў запісу праекта “Эмігранты”.

Поўную версію размовы з музыкам глядзіце на Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі