Лявон Вольскі прэзентаваў новы альбом "Emihranty"

Лявон Вольскі з калегамі, якія бралі ўдзел у запісе альбому

Лявон Вольскі з калегамі, якія бралі ўдзел у запісе альбому / @lavonvolski

У свой Дзень народзінаў Лявон Вольскі вырашыў зрабіць падарунак прыхільнікам — прэзентаваў новы альбом "Emihranty". Па словах музыкі, "гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасць — масавую эміграцыю". У гэтай рэчаіснасці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаннямі і эмоцыямі, а таксама праблемамі і выклікамі.

Сярод гэтых пачуццяў — і туга па Радзіме, і траўматычны досвед знаходжання там, і надзея на хуткае вяртанне, і падзяка перавозчыку на "Форд-Транзіт", які дапамагае прывезці неабходныя рэчы з дому... Але самым галоўным застаецца жаданне вярнуцца, і "каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй знікла".

"Emihranty" ужо даступныя на шэрагу стрымінгавых платформаў, а таксама на youtube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі