Мікола Статкевіч затэлефанаваў бацьку

Як паведамляе Радыё "Свабода", гэта быў дазволены званок з калоніі. Статкевіч коратка паведаміў, што ў яго ўсё нармальна, ён урэшце можа дыхаць свежым паветрам і быць на вуліцы. Палітвязень прасіў за яго не хвалявацца. Таксама ён паведаміў, што будзе званіць раз на два тыдні, калі дазволяць.


Не менш за два тыдні Статкевіч яшчэ будзе ў карантыне ў калоніі. Толькі потым стане вядома пра атрад, куды яго размяркуюць, і пра тое, ці далі яму нейкую працу. Нагадаем, у Шклоўскую калонію таксама трапілі ўдзельнікі Плошчы Аляксандр Класкоўскі і Дзмітры Новік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі