Мінчанка пасля адпачынку ў начным клубе абакрала знаёмага на 16 мільёнаў
Замужняя жыхарка Мінска пакінула выпадковага знаёмага без грошай і рэчаў.
Як інфармуе БелаПАН, пасля знаёмства ў начным клубе малады чалавек запрасіў жанчыну да сябе дадому. Аднак раніцай гаспадар кватэры зразумеў, што разам з новай знаёмай зніклі дарагі мабільнік і 8 мільёнаў рублёў.
Міліцыянты раскрылі злачынства на працягу сутак. Прычыненую матэрыяльную шкоду пацярпеламу ўжо кампенсавалі. А на жанчыну пачалі крымінальную справу.
Фота — odessa.umvd.gov.ua