Міністры замежных спраў ЕС абмеркавалі беларускую праблему
Гэта адбылося падчас панядзелкавай сустрэчы міністраў у Люксембургу.
Як паведаміў кіраўнік літоўскай дыпламатыі Лінас Лінкявічус, міністры ацанілі рашэнне афіцыйнага Мінску аднавіць прадстаўніцтва Швецыі. Таксама яны выказалі надзею, што з набліжэннем віленскага саміту з'явяцца і іншыя прыкметы нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС, перадае ru.delfi.lt.
Асноўная тэма паседжання датычыла развіцця Усходняга партнёрства. Па словах Лінкявічуса, за два месяцы з моманту апошняй дыскусіі пра Усходняе партнёрства, быў дасягнуты прагрэс. Міністры віталі доўгачаканае памілаванне экс-міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі.
Таксама было адзначана, што ў сакавіку па сутнасці завяршыліся перамовы па дамовах пра асацыяцыю з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай. Лінкявічус адзначыў, што Малдова і Грузія — лідары рэформаў ва Усходнім партнёрстве.
Фота — 15min.lt