Мінсувязі: Андрэя Караіма звольнілі па згодзе бакоў

Як вядома, акцыя была дазволеная і яе арганізатары заключылі дамову з Беларускім радыётэлевізійным перадаючым цэнтрам. Праўда, скарыстацца ён не змаглі, бо машыну з апаратурай затрымалі міліцыянты.

Факт звальнення дырэктара прадпрыемства Андрэя Караіма Еўрарадыё пацвердзілі ў Мінсувязі:

"Ён звольнены па згодзе бакоў. Такая афіцыйная інфармацыя".

Аднак, пра прычыны звальнення нічога невядома. У Мінсувязі не каментуюць магчымую сувязь яго звальнення з Днём Волі. У самім цэнтры нават не адказваюць на пытанне, ці сапраўды звольнілі іх начальніка. У прыёмнай дырэктара Еўрарадыё проста адказалі, што Андрэя Караіма сёння не будзе.

Фота — bymedia.net, deal.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі