Мірны і Нестар прайгралі ў фінале Базельскага турніру
6 лістапада беларуска-канадскі дуэт скончыў вырашальны матч з лікам 4:6, 5:7.
Максім Мірны і Даніэль Нестар саступілі французу Міхаэле Лодра і сербу Ненаду Зімонджычу, інфармуе БелаПАН.
Гэты фінал стаў 77-м для 34-гадовага Мірнага як парнага гульца. 40 з іх беларускі тэнісіст выйграў.